Грамадскі савет па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна

ПАЛАЖЭННЕ АБ ГРАМАДСКІМ САВЕЦЕ ПА РАСПРЦОЎЦЫ І РЭАЛІЗАЦЫІ СТРАТЭГІІ ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ МІЁРСКАГА РАЁНА

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак стварэння, мэты, задачы, функцыі, правы, склад і рэгламент працы Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (далей – Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці).

1.2. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці ствараецца пры Міёрскім раённым Савеце дэпутатаў рашэннем старшыні Савета дэпутатаў на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. №108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь".

1.3. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дадзеным Палажэннем.

1.4. Арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне дзейнасці Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці забяспечваецца раённым Саветам дэпутатаў і ўдзельнікамі Грамадскага савета па па ўстойлівым развіцці на добраахвотнай аснове.

 

2. МЭТА, ЗАДАЧЫ, ПРЫНЦЫПЫ, ФУНКЦЫІ І ПРАВЫ ГРАМАДСКАГА САВЕТА ПА ЎСТОЙЛІВЫМ РАЗВІЦЦІ

2.1. Мэтай дзейнасці Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці з'яўляецца садзейнічанне рэалізацыі ідэй, прынцыпаў і мэтаў ўстойлівага развіцця праз стварэнне партнёрскіх адносін паміж органамі ўлады, камерцыйнымі і некамерцыйнымі арганізацыямі, экспертамі, сродкамі масавай інфармацыі і шырокімі пластамі грамадскасці, а таксама стварэння ўмоў для пашырэння і павышэння эфектыўнасці грамадскага ўдзелу ў распрацоўцы, рэалізацыі і маніторынгу Стратэгіі ўстойлівага развіцця раёна.

2.2. Задачы Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці:

2.2.1. каардынацыя дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, малога і сярэдняга бізнесу і грамадзянскай супольнасці па ўстойлівым развіцці Міёрскага раёна;

2.2.2. вызначэнне і прасоўванне прыярытэтаў ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, садзейнічанне распрацоўцы мясцовых ініцыятыў і мабілізацыі неабходных рэсурсаў, накіраваных на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця;

2.2.3. садзейнічанне стварэнню ўмоў для грамадска-дзяржаўнага дыялогу, публічнага абмеркавання пытанняў ўстойлівага развіцця, ўдзелу грамадскасці ў распрацоўцы, фармуляванні і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў па пытаннях ўстойлівага развіцця;

2.2.4. падтрымка мясцовых індывідуальных і грамадскіх ініцыятыў і некамерцыйных арганізацый у галіне ўстойлівага развіцця;

2.2.5. аб'яднанне намаганняў і каардынацыя дзеянняў грамадскасці ў рэалізацыі асветніцкіх, інфармацыйных, экалагічных, культурных праграм і праектаў, якія адпавядаюць прынцыпам устойлівага развіцця.

2.3. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці з'яўляецца дарадчым і кансультатыўным органам, дзейнасць якога грунтуецца на наступных прынцыпах:

2.3.1. добраахвотнага ўдзелу і адказнасці;

2.3.2. даверу, раўнапраўя ўдзельнікаў;

2.3.3. талерантнасці, павагі і памяркоўнасці, гендэрнай роўнасці;

2.3.4. адкрытасці намераў і дзеянняў;

2.3.5. плюралізму ідэй і свабоды меркаванняў;

2.3.6. падтрымкі каштоўнасцяў і прынцыпаў, адлюстраваных у канцэпцыі ўстойлівага развіцця;

2.3.7. інфармацыйнай празрыстасці.

2.4. Функцыі Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці:

2.4.1. збор і абагульненне прапаноў органаў улады, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, грамадзян адносна прыярытэтаў ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна;

2.4.2. стварэнне і садзейнічанне эфектыўнаму функцыянаванню пляцоўкі для ўзгаднення прыярытэтаў ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна з удзелам усіх зацікаўленых бакоў;

2.4.3. удзел у распрацоўцы мясцовых ініцыятыў, накіраваных на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця;

2.4.4. прыцягненне рэсурсаў для забеспячэння фінансавання (сумеснага фінансавання) мясцовых ініцыятыў, накіраваных на дасягненне задач ўстойлівага развіцця;

2.4.5. удзел у інтэграцыі прыярытэтаў ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна ў планы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і стратэгію ўстойлівага развіцця раёна.

2.5. Правы Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці:

2.5.1. запрашаць прадстаўнікоў Міёрскага раённага выканаўчага камітэта, Міёрскага раённага Савета дэпутатаў, дзяржаўных і недзяржаўных камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, незалежных экспертаў і кансультантаў для ўдзелу ў пасяджэннях Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

2.5.2. выпрацоўваць і ўносіць прапановы па пытаннях ўстойлівага развіцця раёна ў дзяржаўныя органы базавага і першаснага ўзроўню;

2.5.3. разглядаць пытанні, якія закранаюць інтарэсы насельніцтва раёна ў сферы ўстойлівага развіцця для вынясення на абмеркаванне раённага Савета дэпутатаў, дзяржаўных органаў базавага і першаснага ўзроўню;

2.5.4. інфармаваць шырокія пласты насельніцтва і арганізацыі аб планах і выніках сваёй дзейнасці з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі (далей – СМІ).

 

3. СКЛАД І КІРАЎНІЦТВА ГРАМАДСКАГА САВЕТА ПА ЎСТОЙЛІВЫМ РАЗВІЦЦІ

3.1. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці дзейнічае ў складзе старшыні, намесніка старшыні, сакратара і членаў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

3.2. У склад Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці могуць уваходзіць фізічныя асобы, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, арганізацый, суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, міжнародных і замежных арганізацый, СМІ, зацікаўленыя ва ўстойлівым развіцці раёна і якія далі згоду на ўдзел у працы Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці праз удзел у наведванні яго пасяджэнняў, выкананне задач і даручэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

3.3. Склад Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці зацвярджаецца рашэннем Савета дэпутатаў. Змяненне складу Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці ажыццяўляецца па прапанове яго старшыні шляхам унясення змяненняў у адпаведнае рашэнне.

3.4. Кіраўніцтва Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці ажыццяўляецца яго старшынёй, а ў яго адсутнасць – намеснікам старшыні. Старшыня і яго намеснік абіраюцца на пасяджэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці тэрмінам на 2 гады.

3.5. Старшыня Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці:

3.5.1. праводзіць пасяджэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.5.2. арганізуе рэалізацыю рашэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, размяркоўвае абавязкі паміж членамі Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і кантралюе выкананне асабістых даручэнняў;

3.5.3. зацвярджае гадавы план работы, прызначае дату і час пасяджэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, зацвярджае парадак дня пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.5.4. каардынуе працу Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, ажыццяўляе іншыя функцыі па кіраванні Грамадскім саветам па ўстойлівым развіцці;

3.5.5. дзейнічае ад імя Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў, прадстаўляе Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці ў органах улады і кіравання і ва ўзаемаадносінах з іншымі асобамі;

3.5.6. інфармуе органы мясцовай улады аб разгледжаных і прынятых на пасяджэннях Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці рашэннях;

3.5.7. выконвае іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго рашэннямі Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

3.6. Сакратар Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці:

3.6.1. прызначаецца старшынёй Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці з ліку яго членаў;

3.6.2. ажыццяўляе падрыхтоўку і арганізацыю пасяджэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, даводзіць да членаў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і іншых зацікаўленых звесткі аб даце, часе і месцы правядзення пасяджэння;

3.6.3. вядзе пратакол пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і рыхтуе праекты рашэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.6.4. у трохдзённы тэрмін з дня правядзення пасяджэння афармляе пратакол пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, даводзіць яго да членаў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і іншых зацікаўленых;

3.6.5. адказвае за справаводства Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, забяспечвае захаванасць пратаколаў пасяджэнняў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і інфармацыйна-даведачных матэрыялаў;

3.6.6. выконвае іншыя функцыі, ускладзеныя на яго рашэннямі Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

3.7. Член Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці мае права:

3.7.1. уносіць свае прапановы ў пісьмовым і вусным выглядзе адносна фарміравання планаў працы Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і парадку дня пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.7.2. знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі па пытаннях, вынесеных на абмеркаванне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці, на стадыі іх падрыхтоўкі ўносіць свае прапановы;

3.7.3. свабодна выказваць сваё меркаванне па пытаннях, што абмяркоўваюцца на пасяджэнні (у тым ліку ў пісьмовым выглядзе), і ўносіць прапановы па любым пытанні дзейнасці Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.7.4. знаёміцца з матэрыяламі пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.7.5. у выпадку нязгоды з прынятым рашэннем выказваць асаблівае меркаванне, якое далучаецца да пратакола пасяджэння;

3.7.6. прымаць удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, якія праводзяцца Грамадскім саветам па ўстойлівым развіцці.

3.8. Член Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці абавязаны:

3.8.1. удзельнічаць у пасяджэннях Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.8.2. выконваць рашэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці і даручэнні, адлюстраваныя ў пратаколе пасяджэння Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці;

3.8.3. аказваць дапамогу і, пры неабходнасці, прымаць асабісты ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках дзейнасці Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

 

4. РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ ГРАМАДСКАГА САВЕТА ПА ЎСТОЙЛІВЫМ РАЗВІЦЦІ

4.1. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці лічыцца сфармаваным і прыступае да ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў з моманту прыняцця рашэння Савета дэпутатаў аб зацвярджэнні Палажэння і персанальнага складу Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

4.2. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме пасяджэнняў.

4.3. Пасяджэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе. Пасяджэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці могуць быць ініцыяваныя адным ці некалькімі членамі Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці шляхам накіравання старшыні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці адпаведнай прапановы.

4.4. Пасяджэнні правамоцныя пры наяўнасці простай большасці членаў Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці. Рашэнні Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці прымаюцца большасцю галасоў ад колькасці прысутных і афармляюцца пратаколам, які падпісваецца старшынёй пасяджэння і сакратаром. Пры роўнасці галасоў вырашальным голасам лічыцца голас сташыні пасяджэння.

4.5. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці працуе па планах, узгодненых на яго пасяджэннях і зацверджаных старшынёй Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці.

4.6. Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці інфармуе грамадскасць аб прынятых рашэннях і прапановах у сферы ўстойлівага развіцця на сесіях Міёрскага раённага Савета дэпутатаў, пасяджэннях Міёрскага раённага выканаўчага камітэта, праз СМІ і сетку Інтэрнэт.

 

СКЛАД ГРАМАДСКАГА САВЕТА:

Астукевіч Аляксей Антонавіч - дырэктар Дзісненскага гарадскога дома культуры дзяржаўнай установы культуры "Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма"

Белая Людміла Міхайлаўна - загадчыца Забалоццеўскай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

Будзько Наталля Іванаўна - тэматычны каардынатар па сацыяльнай інфраструктуры праекта

Гернат Марына Леанідаўна - тэматычны каардынатар па "зялёнай інфраструктуры" праекта

Дзеравянчык Віктар Мікалаевіч - старшыня Перабродскага сельскага Савета дэпутатаў

Драба Валерый Анатольевіч - намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

Дударонак Надзея Аляксандраўна - мясцовы каардынатар праекта

Ермалёнак Вітольд Антонавіч - кіраўнік музеяў дзяржаўнай установы адукацыі "Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Я.А. Томка"

Жабёнак Уладзімір Антонавіч - гаспадар аграэкасядзібы "Сядзіба аратага"

Жойдзік Наталія Мікалаеўна - гаспадыня аграэкасядзібы "Белыя росы"

Латышкевіч Аляксандр Вітальевіч - электрамеханік лінейных пабудоў, сувязі і абаненцкіх прыладаў участка продажу паслуг Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам"

Літвінаў Андрэй Жоржэвіч - гаспадар аграэкасядзібы "Жураўліная Ельня"

Матылёнак Алёна Паўлаўна - настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі "Сіцькоўская яслі-сад - базавая школа"

Міхалкіў Васіль Дзмітрыевіч - старшыня Вытворчага ўнітарнага прадпрыемства камунальнай уласнасці "Міёрскі"

Мароз Вольга Аляксандраўна - жыхарка г. Міёры

Невяроўскі Браніслаў Зыгмундавіч - старшыня Узмёнскага сельскага Савета дэпутатаў

Пацяёнак Вольга Уладзіміраўна - тэматычны каардынатар па мясцовых ініцыятывах праекта

Пашковіч Уладзімір Пятровіч - загадчык Язненскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя "Міёрская цэнтральная раённая бальніца"

Сівагракаў Алег Уладзіміравіч - менеджар праекта

Смаршчок Вольга Аляксандраўна - загадчыца філіяла дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" г. Дзісна

Усціновіч Вольга Войцехаўна - намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Навапагосцкая яслі-сад - сярэдняя школа"

Федуковіч Надзея Аркадзеўна - старэйшына в. Сушкі, в. Новае сяло, аг. Чэрасы тэрыторыі Міёрскага сельскага Савета дэпутатаў

Шалонька Алена Усцінаўна - намесніца сташыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

Шамёнак Алена Венедыктаўна - дырэктар дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна"

Шавякоў Дзмітрый Віктаравіч - жыхар г. Дзісна

Шокель Алена Аляксандраўна - менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю праекта