Дзіцячы cанаторый "Расінка"
Дзіцячы санаторый "Расінка" размешчаны ў 18 км ад г. Міёры на беразе возера Абстэрна. З'яўляецца лячэбна-прафілактычнай установай, якая ажыццяўляе круглагадовае лячэнне дзяцей школьнага ўзросту (1 - 9 клас) і бацькоў з дзецьмі.
Медыцынскі профіль санаторыя:
- хваробы органаў дыхання;
- хваробы сістэмы кровазвароту;
- хваробы мочапалавой сістэмы;
- хваробы органаў стрававання;
- хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны.
Віды працэдур
Фізіятэрапія мае шырокі і разнастайны па фізічных уласцівасцях і фізіялагічнаму дзеянню арсенал лячэбных працэдур.
Пражыванне
Дзеці пражываюць у двух спальных карпусах у чатырох- і двухмесцавых нумарах. На кожным паверсе маюцца бытавыя пакоі, памяшканні для сушкі адзення з неабходным наборам інвентара, душы, рукамыйніцы, унітазы. У холах і асобных нумарах устаноўлены халадзільнікі і тэлевізары.
Для адпачынку сем'яў на беразе возера Абстэрна ў сасновым бары пабудаваны шэсць бярвеністых домікаў. Разлічаны гэтыя "церамочкі" на сем'і з чатырох-сямі чалавек і мэбляваныя з улікам узроставых асаблівасцяў гасцей санаторыя.
Для аддзялення "бацькі з дзецьмі" у дадатак да бярвеністых домікаў пабудаваны корпус № 3, у якім на першым паверсе знаходзіцца кругласутачны медыцынскі пост, гульнявы пакой і касметалагічны кабінет.
Харчаванне
Харчаванне шасціразовае.
Вольны час
Аздараўленне дзяцей у санаторыі - гэта не толькі збалансаванае харчаванне, правільна прызначанае лячэнне, але і паўнавартасны, арганізаваны адпачынак дзяцей.
Штодня ў дзіцячым санаторыі "Расінка" праводзяцца як атрадныя, так і агульнасанаторныя культурна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Дзецям прапануецца прыняць удзел у конкурсна-гульнявых праграмах, інтэлектуальна-пазнавальных гульнях, падрыхтоўцы да правядзення каляндарна-абрадавых святаў ("Калядныя гулянні", "Велікодны дзянёк", "Яблычны спас" і т.д.).
Арганізавана праца інтэлектуальнага і літаратурнага гурткоў, гурткоў па арыгамі, бісерапляценні, пап'е-машэ, аб'ёмнай аплікацыі, квілінгу. Праводзяцца шумныя спартыўныя святы: "Дзень здароўя", "Рэкорды "Расінкі", "Трыццаць тры волаты", "Як стаць Небалейкай". У летні час на возеры для дзяцей арганізавана купанне, катанне на катамаранах і азартная водная гімнастыка.
Аматараў спакойнага адпачынку чакаюць у госці бібліятэка і чытальная зала, а вечарам падорыць пазітыўны настрой танцавальнымі вечарамі актавая зала.
Для зручнага, камфортнага адпачынку бацькоў з дзецьмі санаторый прапануе паслугі дзіцячага гульнявога пакоя, дзе дзеці знаходзяцца пад наглядам выхавацеля.
Кантактная інфармацыя:
Беларусь, Віцебская вобласць, Міёрскі раён, в. Мурашкі
Тэл. + 375 2152 4 87 61, + 375 2152 5 62 34
e-mail: sanrosinka@mail.ru