Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”
Кемпінг "Мярэя"
Кемпінг "Мярэя" створаны ў 2018 г. у в. Зачарэўе на беразе возера Абстэрна.
Інфраструктура
На тэрыторыі кемпінга абсталявана 5 альтанак, 5 пляцовак для кемпераў, дзіцячая пляцоўка, душ і туалет.
Кемпінг выдатна падыдзе для сямейнага адпачынку, адпачынку з сябрамі, а таксама для прыпынку турыстаў падчас падарожжаў па Міёрскім раёне.
Прадастаўляемыя паслугі: арэнда стаянкі для кемпераў, альтанак, палатак, месцаў пад палаткі, мангала, пракат ровараў, катамаранаў, спартыўнага і турыстычнага інвентара.
Кантактная інфармацыя:
Беларусь, Віцебская вобласць, Міёрскі раён, в. Зачарэўе
Тэл. + 375 29 190 19 13
e-mail: info@mereyacamp.by