Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"
Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" праводзіцца на Міёршчыне штогод у верасні, пачынаючы з 2012 года.
Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце і навакольных палях падчас восеньскай міграцыі.
У праграме свята - бясплатнае наведванне экалагічнага візіт-цэнтра заказніка "Ельня", назіранні за жураўлямі, майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах, выраб экалагічных сувеніраў, роспіс пернікаў з выявамі журавін і жураўля, продаж журавін і журавінных прысмакаў і шмат іншых цікавостак!
Сардэчна запрашаем вас на свята ў верасні 2021 года!
Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" ў 2019 - 2020 гг. праведзена ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Падрабязней:
- Арганізатары экалагічнага фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва з Еўрасаюзам (Віцебскія весці, 16.09.2019)
- "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю": фестывалю не перашкодзіў нават дождж (Дзікая прырода Беларусі, 17.09.2019)
- Жураўлі, журавіны і нечаканы лось - як прайшло экалагічнае свята ў Міёрах (ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", 17.09.2019)
- Экалагічны фестываль аб'ядноўвае і грэе сардэчным цяплом (Міёрскія навіны, 18.09.2019)
- Журавы і журавіны. На Мёршчыне прайшло экалагічнае свята (Звязда, 19.09.2019)
- Журавінка ў руках і журавель у небе (Настаўніцкая газета, 19.09.2019)
- Жураўлі і балоты сталі афіцыйным брэндам Міёрскага краю (Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 22.09.2020)
- "Жураўлі і журавіны" у Міёрах. Як мясцовыя жыхары робяць бізнэс на экалогіі (ЗЯЛЁНЫ ПАРТАЛ, 24.09.2020)
- Размаляваныя пернікі, фотазона-пазл і жураўлі на планшэце ("Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён", 30.09.2020)
- Аксамітны сезон у Міёрскім краі (ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", 05.10.2020)
Фота Юрыя Струкава і Казіміра Блажэвіча