Разам для развіцця валейболу на Міёршчыне

Разам для развіцця валейболу на Міёршчыне

7 сакавіка ў г. Міёры Віцебскай вобласці ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам, пройдзе адкрыты турнір па валейболе сярод змешаных каманд.

 

Агульнае кіраўніцтва турнірам ажыццяўляецца сектарам спорту і турызму Міёрскага раённага выканаўчага камітэта. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ажыццяўляе судзейская калегія, прызначаная загадам дырэктара фізкультурна-спартыўнага клуба "Міёры".

 

Пачатак спаборніцтваў у 10.00. Склад каманды - 8 гульцоў + 1 прадстаўнік. Гульнявы склад: 4 мужчыны і 2 жанчыны, 1 мужчына і 1 жанчына ў запасе.

 

Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна ў тэрмін да 6 сакавіка падаць заяўку на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з указаннем назвы каманды, імёнаў, прозвішчаў і года нараджэння удзельнікаў, а таксама кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты прадстаўніка каманды. Арыгінал заяўкі прадастаўляецца ў судзейскую калегію ў дзень прыезду. УВАГА: выдаткі, звязаныя з камандзіраваннем каманд, ажыццяўляюцца за кошт камандзіруючай арганізацыі.

 

Дадатковую інфармацыю аб спаборніцтвах можна атрымаць па тэл. + 375 (29) 518 56 91 (Курашэвіч Міхаіл Казіміравіч, дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба "Міёры").