Актыўны год для грамады і прыроды Міёршчыны

Актыўны год для грамады і прыроды Міёршчыны

У маі 2019 года Міёрскі раён атрымаў ад Еўрапейскага саюза падтрымку амаль у мільён еўра для ажыццяўлення ў партнёрстве з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам трохгадовага праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці". Што ўжо ўдалося зрабіць з дапамогай гэтых сродкаў і што яшчэ плануецца? 

8cn5DVllYngУводны семінар і прэс-мерапрыемства (г. Міёры, 26 чэрвеня 2019 г.)

 

Амаль увесь першы год праекта быў прысвечаны навучанню: праектным офісам і грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праведзена серыя семінараў і трэнінгаў па развіцці мясцовых рэсурсаў і арганізацыі мясцовых святаў, гендэрнай роўнасці і роўных магчымасцях, напісанні праектных заявак, адукацыйныя мерапрыемствы для валанцёраў, экскурсаводаў, майстроў, фермераў, гаспадароў аграэкасядзіб і іншых зацікаўленых.

9uNSt5IrLTM Трэнінг па правядзенні мясцовых святаў (г. Міёры, 20 жніўня 2019 г.)

 

soFGZFkHfEQТрэнінг для мясцовых майстроў (г. Міёры, 20 сакавіка 2020 г.)

 

Мясцовыя жыхары актыўна ўдзельнічалі ў валанцёрскіх прыродаахоўных летніках, якія праводзіліся ў раёне на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня". Яны сабралі 57 мяхоў смецця, у тым ліку са дна балотных азёр, і адрамантавалі 6 перамычак на каналах, каб з балота не сыходзіла вада.

 

Фінансавую падтрымку ў межах праекта ў 2019 годзе атрымалі і святы: "Перабродская зорка" у вёсцы Пераброддзе, экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", а таксама шэраг спартыўных мерапрыемстваў.

e0zMmatDyNEСвята народнай творчасці "Перабродская зорка" (в. Пераброддзе, 21 ліпеня 2019 г.)

 

Дарэчы, свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" з 2012 года кожную восень збірае людзей не толькі з раёна і вобласці, але і з усёй краіны. Вядомае яно і замежным аматарам аграэкатурызму. Фінансавая падтрымка гэтага свята запланавана на працягу і наступных дзьвух гадоў рэалізацыі праекта. Сёлета яно пройдзе 19 верасня!

DPjsj tJUooЭкалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" (г. Міёры, 15 верасня 2019 г.)

 

Для стварэння цэласнага іміджу Міёршчыны для айчынных і замежных турыстаў спецыялістамі вядомага ў краіне крэатыўнага агенцтва "Малако" распрацаваны брэндбук Міёрскага краю.

 

Упершыню міярчане пазнаёміліся з асновамі распрацоўкі праектных заявак і актыўна прынялі ўдзел у конкурсе мясцовых ініцыятыў. Конкурсная камісія абрала 10 пераможцаў, на ініцыятывы якіх з бюджэту праекта будзе выдзелена 200 000 еўра. Конкурс задуманы як штуршок для развіцця грамадскай актыўнасці і прадпрымальніцтва на Міёршчыне, каб тыя, хто мае цікавыя ідэі, атрымалі магчымасць іх рэалізаваць і сталі прыкладам для іншых.

 

У межах сацыяльнага кампанента праекта для Міёрскай раённай бальніцы набыты аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, а для дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня” – аўтамабіль для перавозкі турыстаў. Ужо гэтым летам пачнецца праца па добраўпарадкаванню гарадскога парку "Паўвостраў" – галоўнай пляцоўкі горада для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, замене падлогі ў спартыўнай зале гарадскога спарткомплексу, падаўжэнні экалагічнай сцежкі "Азяраўкі-Ельня" і абсталяванні месца кемпінга.

 

Усе кампаненты праекта аб’яднае агульная Стратэгія ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, праца над якой ужо распачалася. Каб прыцягнуць да яе распрацоўкі мясцовых жыхароў, праектным офісам праведзена серыя трэнінгаў і семінараў, на якіх былі вызначаныя моцныя і слабыя бакі Міёрскага раёна, яго магчымасці і пагрозы.

W0HO2fxfC5EУводны семінар па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (г. Міёры, 6 жніўня 2019 г.)

 

1O5o0aScrPIУводны семінар-3: Удзел грамадскасці ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (г. Дзісна, 9 кастрычніка 2019 г.)

 

Акрамя таго, у раёне з удзелам школьнікаў і моладзі распрацоўваецца першая ў Беларусі Моладзевая стратэгія ўстойлівага развіцця.

f pBXl VShUІнфарармацыйная сустрэча з навучэнцамі гарадскіх школ (г. Міёры, 10 сакавіка 2020 г.)

 

У канцы 2019 года пры раённым Савеце дэпутатаў (упершыню ў Беларусі!) створаны Грамадскі савет па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, галоўная задача якога – прыцягнуць мясцовых жыхароў да абмеркавання і вырашэння мясцовых праблем. У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна і грамадскасці. Пасяджэнні савета плануецца праводзіць 4 – 5 разоў на год.

DSC 0045 redПершае пасяджэнне Грамадскага савета (г. Міёры, 19 лютага 2020 г.)

 

Як зрабіць лепшым жыццё грамадства і што для гэтага ўлічыць, найлепш падкажа само грамадства. Каб даведацца, як жыхары рэгіёна ставяцца да тэмы праекта, якія яны бачаць моцныя і слабыя бакі развіцця Міёршчыны і праекта ў прыватнасці, каб атрымаць карысную зваротную сувязь, у канцы першага года рэалізацыі праекта было праведзена сацыялагічнае даследаванне. Яго вынікі апублікаваныя на сайце праекта. Другі этап даследавання пройдзе праз два гады, каб ацаніць, як праект паўплываў на жыццё мясцовых жыхароў.

 

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.