Жадаеце адкрыць аб'ект грамадскага харчавання, але не ведаеце як? Мы дапаможам!

Жадаеце адкрыць аб'ект грамадскага харчавання, але не ведаеце як? Мы дапаможам!

Вы плануеце адкрыць свой бізнэс у сферы грамадскага харчавання, але не ведаеце з чаго пачаць, як арганізаваць і прасоўваць? Мы прапануем вам пазнаёміцца з прыкладамі паспяховай рэалізацыі такіх бізнес-праектаў у Браслаўскім раёне, а таксама пагутарыць з уладальнікамі бізнесу.

 

Навучальная паездка на тэму "Вопыт развіцця грамадскага харчавання і лакальнага прадукту ў Браслаўскім раёне" адбудзецца 18 студзеня 2022 г.

Заяўку на ўдзел можна падаць не пазней за 14 студзеня па тэл.+ 375 29 716 00 23 (Марына) або на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Праграма паездкі:

Дата: 18.01.2022

Месца/маршрут: Браслаўскі раён

08.30. Выезд удзельнікаў з г. Міёры.

10.00 - 11.30. Наведванне аграэкасядзібы "Хутар Едзішкі" (Браслаўскі раён, хутар Едзішкі). Гутарка з уладальнікам сядзібы. Сняданак.

11.30 - 12.20. Пераезд удзельнікаў.

12.20 - 13.00. Наведванне назіральнай пляцоўкі на г. Маяк (Браслаўскі раён, в. Кезікі). Арганізацыя аўтакрамы на турыстычных стаянках ДПУ "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры".

13.00 - 14.30. Наведванне кафэ "Струсцянскі прытулак" (Браслаўскі раён, в. Струста). Гутарка з уладальнікам кафэ. Абед.

14.30 - 15.00. Пераезд удзельнікаў.

15.00 - 15.30. Наведванне гарадзішча "Замкавая гара" (г. Браслаў).

15.30 - 15.45. Пераезд удзельнікаў.

15.45 - 16.05. Наведванне кавярні "12 крэслаў" (г. Браслаў). Гутарка з уладальнікам кавярні.

16.05 - 16.25. Наведванне кафэ "Пышэчная" (г. Браслаў). Гутарка з уладальнікам кафэ.

16.25 - 18.00. Наведванне рэстабара "На грані" (г. Браслаў). Гутарка з прадстаўніком ТАА "БЛРюнайтэд" Лабуцем Я.Б.

Сустрэча з прадстаўніком аддзела эканомікі Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні арганізацыі грамадскага харчавання. Кава-паўза.

18.00 - 19.00. Ад'езд удзельнікаў у г. Міёры.

19.00. Прыбыццё ўдзельнікаў у г. Міёры.

 

Навучальная паездка адбудзецца ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

 

Фота Сяргея Плыткевіча