Запрашаем прыняць удзел у першым у гісторыі Міёршчыны велапрабегу!
1_large.jpg)
Дарагія сябры!
Запрашаем вас прыняць удзел у першым у гісторыі Міёршчыны велапрабегу! Наш велапрабег - гэта не толькі актыўны адпачынак і свежае паветра, але і знаёмства з галоўнымі славутасцямі Міёрскага краю!
Хто можа прыняць удзел у велапрабегу?
Усе жадаючыя жыхары і госці Міёрскага раёна ад 14 гадоў.
Калі?
Велапрабег адбудзецца з 20 ліпеня па 2 жніўня 2020 г.
Умовы правядзення велапрабегу
Велапрабег ажыццяўляецца ўдзельнікамі ў індывідуальным парадку. Кожны з удзельнікаў самастойна вызначае дату правядзення велапрабегу, час і маршрут. Удзельнічаць у велапрабегу можна як адзін дзень, так і некалькі. Для фіксацыі пройдзенага шляху можна выкарыстоўваць мабільныя прыкладання для веласіпедыстаў (GuruMaps, Helisty, Strava і т.д.), альбо фота- і (ці) відэафіксацыю.
Падчас велапрабегу ўдзельнікі могуць наведваць славутасці раёна, прапанаваныя Праектным офісам, а таксама іншыя месцы, якія на думку ўдзельнікаў з'яўляюцца славутасцямі.
Матэрыялы, якія пацвярджаюць удзел у велапрабегу, перадаюцца ў Праектны офіс для іх аналізу і вызначэння пераможцаў. Перадача матэрыялаў ажыццяўляецца па электроннай пошце на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці непасрэдна ў Праектны офіс 23, 30 ліпеня або 5 жніўня 2020 года з 8.00 да 17.00 гадзін.
Увага! Наведванне славутасцяў раёна не абавязковае патрабаванне для ўдзелу ў велапрабегу, гэта неабходна для ўдзельнікаў, якія жадаюць перамагчы ў намінацыі "Найбольшая колькасць наведаных славутасцяў раёна".
Узнагароджанне пераможцаў і ўручэнне сертыфікатаў
Усім удзельнікам велапрабегу будуць уручаныя сертыфікаты ўдзельнікаў.
Узнагароджанне ўдзельнікаў велапрабегу будзе праходзіць у наступных намінацыях:
- найбольш працяглы маршрут велапрабегу;
- самы доўгі час велапрабегу;
- найбольшая колькасць наведаных населеных пунктаў раёна;
- найбольшая колькасць наведаных славутасцяў раёна;
- самы ўзроставы ўдзельнік велапрабегу;
- самая ўзроставая ўдзельніца велапрабегу;
- самы малады ўдзельнік велапрабегу;
- самая маладая ўдзельніца велапрабегу;
- самае цікавае фота велапрабегу.
Пераможцы ў прадстаўленых намінацыях будуць узнагароджаныя памятнымі сувенірамі.
Як прыняць удзел?
Заяўкі на ўдзел у велапрабегу прымаюцца Праектным офісам на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. у тэрмін да 17.00 19 ліпеня 2020 г. Форму заяўкі шукайце ў Палажэнні аб правядзенні велапрабегу.
Азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні велапрабегу можна па спасылцы.
Пры ўзнікненні арганізацыйных і іншых пытанняў звяртайцеся да тэматычнага каардынатара па развіцці спорту Уладзіслава Уткіна па тэл. + 375 (29) 511 93 61.
Пожаловаться