Запрашаем на трэнінг па правядзенні экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"

Дата і час правядзення трэнінгу: 13 ліпеня 2021 г., 10.00
Месца правядзення: Міёрская раённая цэнтральная бібліятэка (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 6)
Трэнінг накіраваны на навучанне жыхароў Міёрскага раёна, прадстаўнікоў сферы культуры, адукацыі, бізнэсу, аграэкасядзіб, недзяржаўных і дзяржаўных аб'яднанняў. Атрыманыя веды будуць выкарыстаныя пры падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні 10-га экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" з актыўным удзелам мясцовай супольнасці, аб'яднанняў і арганізацый.
Праграма мерапрыемства:
09.30 - 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў трэнінгу.
10.00 - 10.10 Адкрыццё трэнінгу.
10.10 - 11.00 SWOT-аналіз экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", якое прайшло ў 2020 годдзе (работа ў групах).
Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта
11.00 - 11.20 Размінка "Моцныя бакі каманднага ўяўлення".
Алена Котава, эксперт
11.20 - 12.00 Лекцыя "Форма, назва і змест - суцэльныя кампаненты свята".
Алена Котава, эксперт
12.00 - 13.00 Абед (кафэ "Чайка").
13.00 - 13.30 Бяседа "Экалогія - інвестыцыя ў будучыню. Ключавыя элементы папулярных экафестываляў і святаў як інструмент прынцыпаў устойлівасці".
Алена Котава, эксперт
13.30 - 15.30 Мазгавы штурм "Ад новых ідэй свята да ўвасаблення іх у рэальнасць".
Эксперты
15.30 - 16.00 Падвядзенне вынікаў, фіксацыя практычных элементаў свята.
Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта
Алена Котава, эксперт
Для таго, каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту праекта Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай "Трэнінг 13 ліпеня".
Трэнінг па правядзенні экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" пройдзе ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім сельскім форумам.
Пожаловаться