Запрашаем на семінар "Накірункі развіцця тэрыторыі сельскіх саветаў Міёрскага раёна ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна"

Запрашаем на семінар "Накірункі развіцця тэрыторыі сельскіх саветаў Міёрскага раёна ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна"

Сябры! Запрашаем вас на сустрэчу, дзе будзе абмяркоўвацца развіццё нашай Міёршчыны. Калі ў вас ёсць задумы, што можна зрабіць дзеля развіцця рэгіёна і які ўнёсак можа зрабіць кожны з нас, - прыходзьце! Мы чакам вас! Да сустрэчы!

 

Мясцовы семінар у сельсаветах

"Накірункі развіцця тэрыторыі сельскіх саветаў Міёрскага раёна ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна"

 

Дата правядзення: 26 сакавіка 2021 г. 

Пачатак мерапрыемства: 13.00

Месца правядзення: актавая зала Туркоўскага сельсавета

Праграма мерапрыемства:

12.45 Рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара.

 

13.00 Адкрыццё семінара. Знаёмства ўдзельнікаў.

 

13.10 "Абзор рэалізацыі праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён".

Пацяёнак Вольга, адміністратыўны асістэнт праекта

 

13.30 "Магчымасці для развіцця тэрыторый сельскіх саветаў".

Гагіна Наталля, Кіштымаў Андрэй, Шулейка Вольга, эксперты па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (імпульсныя выступы экспертаў і работа ў малых групах)

 

16.30 - 16.45 Падвядзенне вынікаў.

 

З Мікалаёва аўтобус будзе ад'язджаць у 12.30 ад будынка сельсавета. Назад - таксама ўдзельнікі будуць дастаўлены.

 

Мясцовы семінар "Накірункі развіцця тэрыторыі сельскіх саветаў Міёрскага раёна ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна" пройдзе ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.