Запрашаем на экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Запрашаем на экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

25 верасня ў г. Міёры Віцебскай вобласці адбудзецца экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў дзесяты раз.

 

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя таго, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце і навакольных палях падчас восеньскай міграцыі.

 

Шчыра запрашаем!

Афиша ЖіЖ 1 1