Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (3 сакавіка 2021 г.)

Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (3 сакавіка 2021 г.)

3 сакавіка пройдзе чарговае ў гэтым годзе пасяджэнне Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (далей – Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці). Запрашаем членаў Савета і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

 

Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме анлайн праз Skype. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім вас звязацца з Праектным офісам (лагін у Skype: Грамадскі Савет Міёры). Мадэратар мерапрыемства: Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар праекта (тэл. +375 33 370 99 16).

 

Праграма пасяджэння:

10.30 - 10.35 Прывітальнае слова. Знаёмства з праграмай пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

10.35 - 10.50 Прэзентацыя ініцыятывы "Сацыяльнае кафэ "Сярэбраны ўзрост".

Ганна Ляскова, супрацоўнік ініцыятывы

 

10.50 - 11.05 Прэзентацыя ініціыятывы "Дакраніся да прыроды сэрцам".

Нэлі Сініца, загадчык ДУА "Міёрскі яслі-сад № 1"

 

11.05 - 11.15 Удзел мясцовых арганізацый і жыхароў у грантавых праграмах (па выніках 2020 г.).

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

11.15 - 11.45 Агенцтва мясцовага развіцця города Бурштын (Украіна): досвед развіцця.

Олександра Шаган, кіраўніца Агенцтва

 

11.45 - 11.55 Аснова развіцця мясцовай супольнасці - камунікацыя. Як арганізаваць каналы камунікацыі ў раёне?

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

Алена Шокель, менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю 

 

11.55 - 12.00 Падвядзенне вынікаў пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці створаны ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.