Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (25 сакавіка 2021 г.)

Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (25 сакавіка 2021 г.)

25 сакавіка пройдзе чарговае ў гэтым годзе пасяджэнне Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (далей – Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці). Запрашаем членаў Савета і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

 

Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме анлайн праз Skype. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім вас звязацца з Праектным офісам (лагін у Skype: Грамадскі Савет Міёры). Мадэратар мерапрыемства: Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар праекта (тэл. +375 33 370 99 16).

 

Праграма пасяджэння:

10.30 - 10.40 Прывітальнае слова. Знаёмства з праграмай пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

10.40 - 10.55 Прэзентацыя мясцовай ініцыятывы "Спадчына Міёрскага краю".

Вітаўт Ермалёнак, кіраўнік ініцыятывы

 

10.55 - 11.10 Прэзентацыя мясцовай ініцыятывы "Ельнянскі дворык".

Ксенія Маскаленка, кіраўнік ініцыятывы

 

11.10 - 11.40 Вынікі навучальнай паездкі па Беларусі (аг. Камарова).

А.У. Шалонька, намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама
Л.В. Малецкая, загадчык сектара спорту і турызму Міёрскага райвыканкама
Г. Ліскова, супрацоўнік ТЦСАН Міёрскага раёна
А. Астукевіч, намеснік старшыні Грамадскага савета, дырэктар ДУК "Дзісненскі ГЦК"
У. Уткін, тэматычны каардынатар па развіцці спорту праекта

 

11.45 - 11.55 Сінэргія праекта YES! і праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён".

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

11.55 - 12.00 Падвядзенне вынікаў пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці створаны ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.