Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (16 сакавіка 2022 г.)!

Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (16 сакавіка 2022 г.)!

16 сакавіка пройдзе другое ў гэтым годзе пасяджэнне Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна. Запрашаем членаў Савета і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

 

Месца правядзення: малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта.

Час правядзення: 14.00 - 15.30.

Мадэратар мерапрыемства: Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар праекта (тэл. + 375 33 370 99 16).

 

Праграма пасяджэння:

14.00 - 14.10. Прывітальнае слова. Знаёмства з праграмай пасяджэння і мэтамі правядзення знешняй ацэнкі праекта.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

14.10 - 15.20. Абмеркаванне эфектыўнасці ключавых мерапрыемстваў праекта, ступені дасягнення чакаемых вынікаў праекта і іх устойлівасці ў бліжэйшай перспектыве. Бачанне перспектыў развіцця вынікаў праекта ў раёне. Інтэграцыя (роля) Грамадскага савета ў кіраванні развіццём раёна. Бачанне перспектывы развіцця дзейнасці Грамадскага савета на бліжэйшы час і яго ўстойлівасць.

Сяргей Тарасюк, індывідуальны прадпрымальнік, эксперт па знешняй ацэнцы праекта

  

15.20 - 15.30. Падвядзенне вынікаў пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці створаны ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.