Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (14 кастрычніка 2021 г.)!

Запрашаем на чарговае пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (14 кастрычніка 2021 г.)!

14 кастрычніка пройдзе чарговае ў гэтым годзе пасяджэнне Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (далей - Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці). Запрашаем членаў Савета і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

 

Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме анлайн праз Skype. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім вас звязацца з Праектным офісам (лагін у Skype: Грамадскі Савет Міёры). Мадэратар мерапрыемства: Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар праекта (тэл. +375 33 370 99 16).

 

Праграма пасяджэння:

10.30 - 10.35 Прывітальнае слова. Знаёмства з праграмай пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

10.35 - 11.10 SWOT-аналіз правядзення экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю".

Аляксандр Тронькін, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

11.10 - 11.45 Устаноўка скульптуры ў Міёрах і стварэнне графіці ў Павяцці і Язна.

Сяргей Рэзаў, спецыяліст грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" па развіцці турызму 

 

11.45 - 12.00 Падвядзенне вынікаў пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці створаны ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.