Запрашаем на апошняе ў рамках праекта пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (26 красавіка 2022 г.)!

Запрашаем на апошняе ў рамках праекта пасяджэнне Грамадскага савета па ўстойлівым развіцці (26 красавіка 2022 г.)!

26 красавіка пройдзе апошняе ў рамках праекта пасяджэнне Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна. Запрашаем членаў Савета і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

 

Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме анлайн праз Skype. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім вас звязацца з Праектным офісам (лагін у Skype: Грамадскі Савет Міёры). Мадэратар мерапрыемства: Дударонак Надзея, мясцовы каардынатар праекта (тэл. + 375 33 370 99 16).

 

Праграма пасяджэння:

10.30 - 10.40. Прывітальнае слова. Знаёмства з праграмай пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

10.40 - 11.00. Вынікі знешняй ацэнкі праекта.

Сяргей Тарасюк, індывідуальны прадпрымальнік, эксперт па знешняй ацэнцы праекта

  

11.00 - 11.10. Пытанні, абмеркаванне знешняй ацэнкі праекта.

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

11.10 - 11.30. Мабільнае прыкладанне "Миоры GO!"- турыстычны дапаможнік у прасоўванні Міёрскага краю.

Уладзіслаў Уткін, тэматычны каардынатар па развіцці спорту праекта

 

11.30 - 11.35. Пытанні, абмеркаванне мабільнага прыкладання.

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

11.35 - 11.45. Праект "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён": вынікі і перспектывы.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

11.45 - 11.55. Абмеркаванне перспектыў дзейнасці Грамадскага савета (выступленні членаў савета і запрошаных удзельнікаў пасяджэння).

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта

 

15.20 - 15.30. Падвядзенне вынікаў пасяджэння.

Алег Сівагракаў, менеджар праекта

 

Грамадскі савет па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна створаны ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.