Запрашаем да супрацы эксперта па дапрацоўцы Моладзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна

Запрашаем да супрацы эксперта па дапрацоўцы Моладзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна

Офіс праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" запрашае да супрацы эксперта па дапрацоўцы Моладзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.

 

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт аб'яўляе аб адкрыцці вакансіі на пасаду эксперта па дапрацоўцы Моладзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна (далей - "МСУР") ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" (далей - "праект"), які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Праект рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам (праект зарэгістраваны ў базе дадзеных праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі 28 лютага 2019 г., рэгістрацыйны нумар 2/19/000981).

 

Заказчык: Міёрскі раённы выканаўчы камітэт, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17.

Занятасць: заключэнне дагавора падраду. 

Аб'ём працы: 140 гадзін.

Тэрмін выканання работ: з 01.07.2021 па 30.09.2021

Месца выканання работ: г. Міёры, Міёрскі раён.

 

Абавязкі і асноўныя функцыі Эксперта: 

  • праводзіць сустрэчы-абмеркаванні па сваёй тэматыцы (анлайн і, пры магчымасці, офлайн) з актывам Міёрскага раёна, у тым ліку з прадстаўнікамі Грамадскага савета па распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, сельскіх саветаў, тэматычных ініцыятыўных груп грамадзян, моладдзю раёна;
  • абагульніць і інтэграваць сабраныя матэрыялы ў тэкст МСУР Міёрскага раёна на аснове спалучэння ўліку традыцый і інавацыйных падыходаў у рэгіянальным і мясцовым развіцці, якія аб'ядноўваюць у адзіны вектар прыродныя, сацыяльныя і эканамічныя фактары развіцця і базуюцца на асноватворных прынцыпах УР;
  • ажыццяўляць удакладненне і лакальную прывязку прыярытэтаў і кірункаў развіцця раёна і яго асобных тэрыторый (сельсаветаў, гарадоў Міёры і Дзісна), распрацоўку сцэнарыяў рэалізацыі гэтых напрамкаў, на аснове існуючага айчыннага і замежнага вопыту (у прыватнасці, з ужываннем падыходу "Лакалізацыя Мэтаў УР") ;
  • выкарыстоўваць пры дапрацоўцы тэксту СУР іншыя сучасныя і/або раней ня ўжываныя падыходы, метады (напрыклад, Нямецкі кодэкс ўстойлівага развіцця), інструменты, нацэленыя на павышэнне якасці СУР.

Вынікі праведзенай працы афармляюцца ў выглядзе справаздачы, аб'ёмам не менш за 30 старонак тэксту/кегель Times New Roman 12, праз адзін інтэрвал, а таксама варыянту тэксту МСУР з інтэграванымі ў яго распрацоўкамі. Экспертам гарантуецца прадастаўленне неабходных кансультацый і тлумачэнняў па выкананай працы пасля заканчэння тэрміну выкананых работ.

 

Патрабаванні да эксперта:

  • вышэйшая адукацыя і агульная пісьменнасць;
  • вопыт праектнай дзейнасці, веданне Міёрскага раёна, яго прыроды, сацыяльнай сферы;
  • веданне нормаў заканадаўства і асноўных прынцыпаў арганізацыі працэсаў;
  • веданне асноваў ўстойлівага развіцця і "зялёнай" эканомікі;
  • камунікабельнасць (уменне знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі, пераконваць, завязваць і падтрымліваць патрэбныя знаёмствы ў інтарэсах праекта);
  • ўменне апрацоўваць вялікія аб'емы разнастайнай інфармацыі, арганізоўваць і праводзіць сходы, перамовы, весці дзелавую перапіску;
  • веданне і валоданне адмысловымі кампутарнымі праграмамі (Excel, Word, Power Point);
  • пісьменнае валоданне беларускай і рускай мовамі;
  • высокая арганізаванасць, адказнасць, уважлівасць, стрэсаўстойлівасць, здольнасць прымаць аптымальныя рашэнні ў нестандартных сітуацыях, уменне працаваць у жорсткіх часовых рамках.

Перавагамі будуць карыстацца кандыдаты, якія:

  • валодаюць ангельскай і іншымі замежнымі мовамі;
  • маюць папярэдні вопыт распрацоўкі мясцовых і рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця і/або падобных дакументаў;
  • маюць апублікаваныя навуковыя (навукова-практычныя) працы па сацыяльна-эканамічнай тэматыцы;
  • маюць вучоную ступень кандыдата (доктара) навук.

Памер аплаты вызначаецца на аснове тэндэрных прапановаў і перамоваў.

 

Для ўдзелу ў конкурсным адборы прэтэндэнты высылаюць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.  з указаннем тэмы "Эксперт МСУР" наступныя дакументы:

  • матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • камерцыйную (тэндэрную) прапанову аб памеры аплаты.

Крайні тэрмін падачы дакументаў на конкурс - 28 чэрвеня 2021 г.

Пра вынікі конкурсу ўдзельнікі будуць праінфармаваныя.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне + 375 (29) 898 99 01 (Пацяёнак Вольга, адміністратыўны асістэнт праекта) ці па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..