Вандруй па Міёрскім раёне з дадаткам "Міёры Go"!

Вандруй па Міёрскім раёне з дадаткам "Міёры Go"!

У рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза распрацаваны мабільны дадатак "Даведнік па Міёрскім раёне" з працоўнай назвай "Міёры Go!". Яго мэта - прыцягваць турыстаў.

 

Мабільны дадатак складаецца з двух лагічных модуляў - каталога і квэста. Першы дапаможа з лёгкасцю знайсці ўсе славутасці, а таксама ключавыя аб'екты інфраструктуры раёна (аб'екты харчавання, пражывання, АЗС, медыцынскага абслугоўвання і г.д.). Другі закліканы ўцягнуць карыстальніка ў працэс вывучэння Міёршчыны ў гульнявой форме.

 

Пры наведванні адной з славутасцяў, якую прапануе модуль квэстаў, дадатак мяняе статус удзельніка. Па меры выканання заданняў павялічваецца ўзровень гульца. Сваімі поспехамі можна падзяліцца з сябрамі праз сацыяльныя сеткі. Увесь функцыянал дадатку даступны афлайн. Спампаваць дадатак можна ў Арр Store і Google Play. Падтрымліваюцца сацыяльныя сеткі: "Facebook", "Вконтакте", "Одноклассники", "Instagram".