УВАГА!

УВАГА!

Увага!
Уведзена забарона на наведванне лясоў
Тэмпература паветра, якая перавышае 30 градусаў, выклікала чацвёрты клас пажарнай небяспекі. У сувязі з узнікненнем пагрозы пажару з 23 жніўня ў адпаведнасці з рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта № 624 ад 14.08.2020 года забаронена наведванне ляснога фонду Міёрскага раёна да ўстанаўлення больш нізкай тэмпературы і выпадзення моцных ападкаў. Забарона азначае поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе, збору ягад, грыбоў і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.
Грамадзяніна, які парушыў забарону на наведванне лясоў, чакае адміністрацыйная адказнасць (арт. 16.21 Кодэкса аб Адміністрацыйных правапарушэннях). І калі ў адным выпадку ўсё можа абмежавацца вусным папярэджаннем, то ў іншым - штрафам у памеры да 12 базавых велічынь. Калі ж лясному фонду будзе нанесены яшчэ і ўрон, то памер штрафных санкцый можа вырасці да 30 базавых велічынь.
Пры выяўленні дыму або ўзгарання неабходна адразу ж паведаміць пра гэта ў лясгас па тэлефоне 8 (02152) 5-75-28 або ў бліжэйшае лясніцтва.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня", у тым ліку і балота Ельня - з'яўляецца тэрыторыяй лесфонду.