Слушная абноўка

Слушная абноўка

У рамках праекта  "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам, набыты новы пасажырскі аўтобус.

 

Аўтамабіль прызначаны для перавозкі навучэнцаў Міёрскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і спартсменаў, якія прадстаўляюць наш раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

 

Аўтобус ГАЗ-А62R32 на 16 пасажырскіх месцаў дастаўлены ў Міёры ў канцы верасня. У цяперашні час праводзіцца працэдура перадачы аўтобуса.

 

Жадаем юным і ўжо дасведчаным спартсменам Міёршчыны поспехаў і новых перамог! І хто ведае, можа дзякуючы магчымасці паказаць свой талент, міярчане ўзыдуць на алімпійскі п'едэстал.