Сіла ў вёсках

Сіла ў вёсках

У рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, прайшоў міжнародны анлайн-семінар на тэму "Устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый: дасягненні і перспектывы". Удзельнічалі ўсе зацікаўленыя, у тым ліку прадстаўнікі Праектнага офіса, мясцовай улады і ініцыятыў, а таксама партнёры праекта - Латвійскі сельскі форум.

 

На чале кута - раўнапраўе

Летась з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі не ўдалася ў рамках праекта паездка нашых землякоў у Латвію, дзе яны павінны былі вывучаць вопыт устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый. Анлайн-семінар дазволіў зрабіць гэта дыстанцыйна.

 

Эксперт Латвійскага сельскага форуму Іева Ятніецэ распавяла пра арганізацыю ў Латвіі дзейнасці па ўстойлівым развіцці сельскай мясцовасці. Гэта адбываецца пры падтрымцы і ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза LEADER, якая ўяўляе сабой метадычны і праграмны інструмент, накіраваны на пераасэнсаванне сельскай мясцовасці і адкрыццё тут новых працоўных месцаў. Аснова праграмы - раўнапраўнае супрацоўніцтва муніцыпалітэтаў, прадпрымальнікаў і грамадскіх арганізацый.

 

Не зарабіць, а захаваць

Іева вяла гаворку пра гісторыю развіцця LEADER, аб тым, якія праектныя заяўкі праграмай падтрымліваліся. Адзначыла, што цяпер маюць поспех у большай ступені бізнес-праекты ў галіне турызму, рамесніцтва і культуры. Пры гэтым заробак адыходзіць на другі план. Галоўнае - захаваць тое, што ёсць, на чале кута - распрацоўка ўстойлівых праектаў.

 

У Латвіі муніцыпалітэты нярэдка дэлегуюць частку сваіх функцый недзяржаўнаму сектару, часцей у сферы турызму і працы з моладдзю. Яскравы прыклад такога супрацоўніцтва - Яунелгаўскі інфармацыйны цэнтр турызму, на ўтрыманне якога частку сродкаў вылучае муніцыпалітэт, а астатняе цэнтр зарабляе самастойна дзякуючы гандлі сувенірамі, продажы кавы, марожанага, арганізацыі розных экскурсій і мерапрыемстваў.

 

119461823 1190606371339386 6010572533316090299 n

 

Канцэрт у лесе

Да 2027 года праграмай LEADER прадугледжаны стварэнне разумных вёсак, распрацоўка планаў развіцця суполак і развіццё біяэканомікі. У прыярытэце - супрацоўніцтва паміж усімі зацікаўленымі бакамі. Прычым не толькі паміж муніцыпалітэтамі, недзяржаўнымі арганізацыямі і прадстаўнікамі бізнесу, а яшчэ паміж сектарамі (культурай, сельскай гаспадаркай, мастацтвам, будаўніцтвам, IT-сферай), сельскімі і гарадскімі населенымі пунктамі, пакаленнямі.

 

Незвычайны прыклад узаемадзеяння ў горадзе Акнісце выканаўцаў класічнай музыкі і лясной гаспадаркі. Вядомыя рыжскія музыкі, ураджэнцы гэтых месцаў, арганізавалі фестываль камернай музыкі ў лесе, які належыць аднаму прыватнаму бізнэсу.

 

Удзел важней грошай

Аб узаемадзеянні муніцыпалітэтаў і мясцовых суполак Латвіі распавяла прадстаўнік Латвійскага сельскага форуму Занэ Сіліня. З яе слоў, некаторыя муніцыпалітэты праводзяць конкурсы на невялікія гранты для прадстаўнікоў бізнесу або мясцовых ініцыятыў. Гэтыя сродкі яны вылучаюць з падаткаў, якія паступаюць у бюджэт. Сумы грантаў розныя - ад 300 да 6 000 еўра. Залежаць ад розных фактараў, у тым ліку ад бюджэту муніцыпалітэта і карыснасці ідэі.

 

Аднак фінансавая падтрымка мясцовых уладаў - не самае галоўнае, мяркуе Занэ. Зачастую ад муніцыпалітэтаў дастаткова толькі ўдзелу ў мерапрыемствах мясцовых ініцыятыў.

 

Нашы саветы падобныя

У Латвіі, у прыватнасці ў Рэзэкненскім краі, масава ствараюцца кансультацыйныя парады з удзелам мясцовых жыхароў. Яны атрымліваюць магчымасць уплываць на прыняцце рашэнняў мясцовымі ўладамі, у тым ліку ў пытаннях выдзялення і размеркавання фінансавых сродкаў.

 

Падобная структура ёсць і ў нас - Грамадскі савет па ўстойлівым развіцці Міёрскага раёна, створаны ў снежні 2019 года ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён".

 

DSC 0045 red 2

 

Валанцёр і цікаўся

Яшчэ адзін спосаб ўзаемадзеяння ўлады і жыхароў - валанцёрства. У Рэзэкненскім краі ў ім удзельнічаюць усе, у тым ліку чыноўнікі. Сваім прыкладам зараджаюць на працу навакольных. У Латвіі гэта папулярна. Як адзначылі на анлайн-семінары, галоўнае ў супрацоўніцтве муніцыпалітэтаў і мясцовых жыхароў - эфектыўная камунікацыя. Уладам варта часцей цікавіцца праблемамі насельніцтва, удакладняць, што людзей хвалюе. Дапамогуць у гэтым СМІ, сацыяльныя сеткі.

 

Кластары будучыні

Дайна Алужанэ распавяла аб супрацоўніцтве суполак у своеасаблівым турыстычным кластары "Вастравы Селіі". На яго стварэнне спатрэбілася два гады і 80 тысяч еўра. Кластар аб'яднаў 17 маленькіх сельскіх абшчын, у кожнай з якіх быў абраны свой унікальны турыстычны прадукт.

 

У "Вастравы Селіі" уключаны і задзейнічаны ўсе, хто так ці інакш звязаны з турызмам: рамеснікі, конныя гаспадаркі, музеі, гасцявыя дамы, хатнія рэстараны, помнікі культуры, лазні, СПА, кемпінгі, мясцовыя гіды і іншыя. А праца пабудавана наступным чынам. Турыстам, якія звярнуліся да каго-небудзь з тых, хто ўключаны ў сетку, раяць паслугі - свае і калегаў. Такім чынам, прадстаўнікі туріндустрыі маюць не толькі сумесную выгаду, але і фарміруюць адзіныя турыстычныя прадукт і вобраз тэрыторыі.

 

72435849 914490882284271 5590316066535374848 n

 

Дайна лічыць, што турызм на вёсцы - выдатны спосаб развіцця тэрыторыі і павышэння дабрабыту мясцовых жыхароў. Асабліва там, дзе няма буйных прадпрыемстваў і праблематычна працаўладкавацца.

 

Напрыканцы семінара бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферах культуры, турызму, адукацыі і працы з моладдзю. Усіх, у каго ёсць ідэі для такога ўзаемадзеяння або жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах праекта, просяць звяртацца на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

Ігар Матэленак

Крыніца: раённая газета "Міёрскія навіны"

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.