Шукаем эксперта для правядзення трэнінгу па мясцовых святах

Шукаем эксперта для правядзення трэнінгу па мясцовых святах

Патрабаванні: правесці трэнінг для прадстаўнікоў мясцовай супольнасці, спецыялістаў у сферы культуры, бізнэсу, улады, якія могуць прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага свята ў г. Дзісне Міёрскага раёна.

 

Асноўныя часткі трэнінгу:

  • SWOT-аналіз свята ў г. Дзісне, якое прайшло ў 2019 г.;
  • паспяховыя прыклады мясцовых святаў;
  • выкарыстанне інавацыйных формаў у правядзенні мясцовага свята;
  • свята з улікам прынцыпаў устойлівага развіцця: што гэта такое і з чаго можна пачаць;
  • частка "Нікога не пакінуць у баку" – як зрабіць свята так, каб кожны жыхар меў магчымасць праявіць свае таленты.

Меркаваная колькасць удзельнікаў трэнінгу – 25-30 чалавек.

Дата правядзення трэнінгу – 20 мая 2020 г.

Месца правядзення: г. Дзісна, Міёрскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь.

УВАГА!!! У сувязі з нестабільным эпідэміялагічным становішчам магчыма правядзенне трэнінгу ў анлайн-форме.

 

Камерцыйныя прапановы і рэзюмэ з адлюстраваннем практычнага досведу працы кандыдата адпаведна тэматыцы трэнінгу прымаюцца ад фізічных асоб да 30 красавіка 2020 г. на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у мясцовага каардынатара праекта Дударонак Надзеі Аляксандраўны па тэлефону + 375 (2152) 5 18 85. 

 

Трэнінг па мясцовых святах пройдзе ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.