Шукаем эксперта па гендэрнай роўнасці!

Назва паслугі: правядзенне трэнінга ў рамках працы школьнага лагера па тэме "Удзел моладзі ў рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна".
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Патрабаванні: правесці трэнінг, прадставіць матэрыялы па выніках правядзення трэнінга з аналізам атрыманай інфармацыі.
Асноўная частка праграмы :
Трэнінг "Гендэрная роўнасць для ўстойлівага развіцця".
Меркаваная колькасць удзельнікаў трэнінга - 25 чалавек.
Дата правядзення трэнінга - 29 снежня 2021 г.
Працягласць - 4 гадзіны.
Час правядзення - 10.00-12.00, 13.00-15.00.
Месца правядзення - г. Міёры, ДУА "Міёрская сярэдняя школа №2" (Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Свярдлова, 11).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у тэматычнага каардынатара Будзько Наталлі па тэлефону +375 29 591 12 95.
Пожаловаться