Шукаем эксперта па дзелавой камунікацыі!

Шукаем эксперта па дзелавой камунікацыі!

Назва паслугі: правядзенне трэнінга ў рамках працы школьнага лагера па тэме "Удзел моладзі ў рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна".

 

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

 

Патрабаванні: правесці трэнінг, прадставіць матэрыялы па выніках правядзення трэнінга з аналізам атрыманай інфармацыі.

 

Асноўныя часткі праграмы :

Трэнінг "Камунікацыя, пабудова эфектыўных партнёрскіх сувязяў, медыяцыя для ўстойлівага развіцця".

Ролевая гульня "Партнёрства. Дзелавая камунікацыя".

Меркаваная колькасць удзельнікаў трэнінга - 25 чалавек.

Дата правядзення трэнінга - 27 снежня 2021 г.

Працягласць - 4 гадзіны.

Час правядзення - 10.00-12.00, 13.00-15.00.

Месца правядзення - ДУА "Міёрская сярэдняя школа №2" (Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Свярдлова, 11).

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у тэматычнага каардынатара Будзько Наталлі па тэлефону +375 29 591 12 95.