Рыхтуем свята разам

Рыхтуем свята разам

26 чэрвеня Дзісна адзначыць Дзень горада. Каб прыцягнуць мясцовых жыхароў да падрыхтоўкі святкавання, у рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам, прайшоў навучальны трэнінг.

 

Трэнінг сабраў каля 30 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, спецыялістаў дзісненскіх гарадскога Цэнтра культуры і Дома рамёстваў, Міёрскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, мясцовых ініцыятыў і аграэкасядзіб. Разам разбіраліся ў паняццях і тонкасцях падрыхтоўкі і правядзення святаў, вывучалі перадавы вопыт. Думалі, як лепш падкрэсліць унікальную гісторыю і традыцыі канкрэтна Дзісны. Было прапанавана назваць свята як-небудзь арыгінальна, напрыклад, "Дзісненская хваля", правесці парад дзіцячых калясак, велапрабег ад маста да маста і гэтак далей.

 

Усе ідэі ўзятыя на ўзбраенне, а мазгавы штурм працягваецца. Праектны офіс запрашае ўсіх жадаючых у ім паўдзельнічаць.

 

Ігар Матэленак

Крыніца: раённая газета "Міёрскія навіны"

Фота з архіва рэдакцыі.