Новыя перамогі міярчан у валейболе

Новыя перамогі міярчан у валейболе

У рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, прайшоў турнір па валейболе сярод змешаных каманд. Паспаборнічалі чатыры дружыны.

 

Гарачыя баталіі скончыліся перамогай каманды "Дрым-цім". За каманду-лідара выступалі Аляксандр Жаўняровіч, Пётр Канах, Іван Ільніцкі, Маргарыта Граковіч, Юлія Грэцкая і Святлана Капцюг. Ім уступілі "Міёры-1", "Андэрдог" і "Дзісна".

 

Лепшым нападаючым турніру прызнаны Сяргей Якушын ("Андэрдог"), лепшай пасуючай - Паліна Бандарэнка ("Міёры-1"), блакуючым - Сяргей Кавалеўскі з каманды "Дзісна".

 

Пераможцам і прызёрам уручылі медалі. Лідарам дастаўся яшчэ і кубак, а лепшым у намінацыях - статуэткі. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя значкі, аформленыя ў адпаведнасці з брэндбукам Міёршчыны, і інфармацыйныя буклеты аб нашым краі.

 

Тэкст Ігара Матэленка

Крыніца: раённая газета "Міёрскія навіны"