Незвычайныя муралы ў вёсцы Пераброддзе

Незвычайныя муралы ў вёсцы Пераброддзе

У вёсцы Пераброддзе Міёрскага (Мёрскага) раёна з'явіліся два муралы. Іх стварыў стрыт-артар Алесь Kontra, які некалькі месяцаў таму ўпрыгожыў сцяну дома ў Міёрах выявай дывана-маляванкі.

 

Усе гэтыя муралы зробленыя ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

 

На адным з муралаў ў Пераброддзі можна пабачыць сюжэт на аснове элементаў патэрну з новага брэндбука Міёрскага раёна: лодка з ветразем, якая плыве па хвалях, журавіны і журавель.

 

94184

 

На другім графіці, на будынку былой такарнай піларамы, – прыродна-бытавы сюжэт у стылі падвойнага ткацтва.

 

DSC 0445

 

- Я ў нейкі момант хацеў рабіць графіці ў стылі, падобным да тэхнікі падвойнага ткацтва, таму ідэя, як распісаць сцяну будынка ў Пераброддзі, прыйшла практычна адразу, - расказаў мастак Алесь Kontra. - Гэта забытая тэхніка, збольшага яна была распаўсюджаная акурат ў Заходняй Беларусі, хаця раней ёй карысталіся і на астатняй тэрыторыя нашай краіны. Зараз у Беларусі і Польшчы засталіся лічаныя майстрыцы, што выкарыстоўваюць такую тэхніку. Цікава, што ў Польшчы яны выкарыстоўваюць больш сюжэтныя лініі, а ў нас – арнаментальныя. Я спалучыў абодва падыходы.

 

Завітвай у Пераброддзе і Міёры, каб палюбавацца цудоўнымі мураламі, зрабіць фота на памяць і даведацца новае пра Міёрскі край - цудоўны куток Беларусі, які здзіўляе!