На гарадскім стадыёны завершаны работы па ўстаноўцы навеса над трыбунамі

На гарадскім стадыёны завершаны работы па ўстаноўцы навеса над трыбунамі

15 лютага на тэрыторыі спартыўнага комплексу дзяржаўнай установы "Фізкультурна-спартыўны клуб "Міёры" (г. Міёры, вул. Камсамольская, 28) завершаны работы па ўстаноўцы навеса над трыбунамі.

 

Устаноўка навеса стала магчымай дзякуючы рэалізацыі ў раёне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

 

Финал3 1

 

Пастаўку, зборку і ўстаноўку навеса ажыццявіла прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Хадыка і К".

 

Спадзяемся, што жыхары горада і госці нашага краю, наведваючы футбольныя матчы, будуць атрымліваць асалоду ад гульняў у новых камфортных умовах, а таксама беражліва ставіцца да захаванасці навеса.