Міёрскі раённы выканаўчы камітэт запрашае падаць камерцыйную прапанову на аказанне паслуг знешняй ацэнкі праекта

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт запрашае падаць камерцыйную прапанову на аказанне паслуг знешняй ацэнкі праекта

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт прапануе прадаставіць да 17 гадзін 00 хвілін 18 лютага 2022 года камерцыйную прапанову на аказанне паслугі знешняй ацэнкі праекта.

 

Паслуга будзе аказвацца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", зарэгістраванага ў базе даных праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь 28 лютага 2019 года, рэгістрацыйны нумар 2/19/000981, у адпаведнасці з прыкладаемым тэхнічным заданнем.

 

Заказчык - Міёрскі раённы выканаўчы камітэт. 

 

Сваю прапанову неабходна прадаставіць у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты Заказчыка Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., у тым ліку:

  • суправаджальны ліст, які пацвярджае прыняцце ўмоў, вылучаных Заказчыкам, згодна з тэхнічным заданнем, з указаннем назвы, нумары рэгістрацыі і перыяду рэалізацыі праектаў, знешняя ацэнка якіх праводзілася патэнцыйным выканаўцам;
  • копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • адрас электроннай пошты (e-mail), на які будзе высылацца апавяшчэнне аб выніках разгляду прапаноў. 
     

Фінансаванне паслуг будзе праводзіцца за кошт сродкаў Еўрапейскага саюза (дагавор аб прадастаўленні гранта - Знешнеэканамічная дзейнасць Еўрапейскага саюза № NEAR-TS/2017/391-418).

 

Цана на аказанне паслуг павінна быць сфарміравана без ПДВ. Падстава - абзац 4 пад. 1.3 п. 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.10.2003 № 460 "Аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, прадастаўляемай Рэспубліцы Беларусь", падп. 2.18 п. 2 арт. 115 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Патрабаванні і крытэрыі, уключаныя ў тэхнічнае заданне, не падлягаюць абмеркаванню і змене. 

 

У выпадку адмовы ад прадастаўлення камерцыйнай прапановы просьба накіраваць інфармацыю пра гэта на адрас электроннай пошты Заказчыка Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Письмо РИК ТЗ внешняя оценка page 0003

Письмо РИК ТЗ внешняя оценка page 0004

Письмо РИК ТЗ внешняя оценка page 0005