Месца прыцягнення дзяцей

У рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", фінансуемага Еўрапейскім саюзам, завяршальным мерапрыемствам стала добраўпарадкаванне гарадскога асяроддзя ў стылі брэндбука Міёрскага краю.
На 20-ці сотках у цэнтры горада Міёры размясціліся два гульнявыя комплексы, разлічаныя на дзяцей розных узростаў. Падарунак для самых маленькіх міярчан - дзіцячы гульнявы комплекс з хаткамі, канатнай дарогай і купінамі, дзе дзеці могуць не толькі пацешыцца, але і пазнаёміцца з рознымі геаметрычнымі фігурамі і лікам. Вялікі гульнявы комплекс прызначаны для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У яго склад уваходзяць розныя элементы: некалькі розных па вышыні горак, рукаход, канатная дарога, шведская сценка, ліяна, канат, брусы і інш.
Дзіцячы гульнявы комплекс з арэлямі дазваляе катацца як дзецям, так і дарослым. Дапаўняе комплекс горка для малых, качалка-балансір і карусель з рулём. А брэндаваны столік з лавамі дазваляе зручна размясціцца для адпачынку не толькі бацькам малых, але і дружнай кампаніі.
Усе элементы дзіцячага гульнявога комплексу выкананы ў адпаведнасці з фірмовым стылем і каляровай гамай брэндбука. У планах - азеляненне тэрыторыі. Да добраўпарадкавання падключацца мясцовыя прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы.
Пожаловаться