Едзеш на Міёршчыну? Выберы балотнага гіда!

Едзеш на Міёршчыну? Выберы балотнага гіда!

Цяпер выдатны час, каб выправіцца на паўночныя балоты Беларусі і пабачыць іх хараство. Каго ўзяць у праваднікі? У студзені 2021 года ў Міёрах паспяхова прайшла атэстацыя экскурсаводаў, якія папярэдне навучаліся на семінарах і трэнінгах. У кожнага ёсць свае "фішкі" для турыстаў. Выбірай свайго гіда!

 

Падрыхтоўка гідаў адбылася ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

 

Пазнаёмся з гідамі: у кожнага ёсць свае цікавосткі.

 

Наталля Будзько водзіць туры па знакамітай экасцяжыне "Азяраўкі" з драўляным насцілам на балоце Ельня. Цікавым дадаткам да экскурсіі можа стаць інтэлектуальная гульня, якую можна зладзіць пасля вяртання з маршруту. Тэматыка гульні можа быць таксама экалагічная. Наталля - трэнер па інтэлектуальных гульнях з 15-гадовай практыкай, мае аўтарскія гульні і праводзіць мясцовы турнір.

 

Кантакт: +375295911295, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

одддддддддд

 

Наталля Жойдзік прапануе прагуляцца па балоце Жада на поўдні ад Ельні. Ёсць трохгадзінны маршрут для пачаткоўцаў, а ёсць на 6-7 гадзін для вынослівых, гатовых зайсці ў дрыгву. На шляху сустракаюцца "чырванакніжныя" расліны, напрыклад, расянка, марошка, а ў сезон тут можна пазбіраць журавіны. На гэтым балоце яны асабліва вялікія.

 

Калі я прыводжу на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" свае ягады, усе дзівяцца, пытаюцца ці не вырошчваю я іх сама. Але яны з нашага балота!"

 

Падчас экскурсіі прадугледжаны прыпынак каля возера Стрэчна і на возеры Ілава. Гэта вялікія азёры ўнутры балота, маляўнічыя месцы. А яшчэ ў адным месцы можна басанож прайсціся па моху, як па дыване, - такая сабе балотная СПА-працэдура.

 

Кантакт: +375336455282, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

изображение viber 2021 05 31 13 21 32

 

Дзяніс Лагун, Аляксей Марцішонак і іх турыстычны праект "YelnyaTrip" прапануюць перазагрузіць свядомасць і выправіцца ў вандроўку на балота з хард-медытацыяй. Так яны называюць атрыманне асалоды ад прыроды праз жорсткае выпрабаванне. Што за выпрабаванне? 13 кіламетраў па балоце, начоўка пасярод Ельні сярод начных гукаў, вяртанне. Па нагрузцы гэта прыблізна як прайсці 50 км па асфальце. На маршруце прадугледжаны прыпынкі на медытацыі. Для сябраў АПБ дзейнічае зніжка 10%.

 

Кантакт: інстаграм.

 

7aI2acEeC68

 

Марына Фёдарава праводзіць экскурсіі для сем’яў і маленькіх груп на балотах Жада і Ельня, робіць майстар-класы па зборы журавін і дурніц, вучыць, як збіраць ягады хутка, ашчадна і чыста. На балотных азёрах можна паплаваць на лодцы і нават палавіць рыбу. У глыбіні балота ёсць сухія мясціны, можна пасядзець, паляжаць, адпачыць. Маршрутаў некалькі, ёсць і двухдзённыя, ёсць на цэлы дзень, ёсць на тры гадзіны, а ёсць і караценькія дзіцячыя на гадзіну-паўтары. Можна прайсці Ельню з Шаркаўшчыны да Мёраў. Але і іншыя маршруты пабудаваныя так, што турысты ніколі не вяртаюцца той самай дарогай, а ідуць па коле.

 

Маршруты па Жадзе абіраюць больш вопытныя турысты. Па вяртанні ўсіх чакае смачны абед, прыгатаваны на вогнішчы.

 

Кантакт: +375336114435, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

рлр

 

Алена Палякова прапануе экскурсіі на балота ў лёгкай, простай форме з легендамі, загадкамі, эксперыментамі, птушынымі квізамі, практыкамі ўсведамлення і расшыфроўкай звярыных слядоў. Тым, хто панічна баіцца ступіць у балота, спадабаецца экскурсія па экасцяжыне з драўляным насцілам на балоце Ельня. А тым, хто гатовы да невялікага экстрыму, прыйдзецца даспадобы экскурсія на возера Курганістае. У пачатку маршрута таксама ёсць драўляны насціл, а затым метраў 600 можна прайсціся па балоце, каб адчуць усё яго хараство.

 

А яшчэ Алена распрацоўвае маршруты для самастойных падарожжаў па поўначы Беларусі на 2-3 дні.

 

Кантакт: +375447191936, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

cPOFmI4gVus

 

Кася Казачонак запрашае аматараў дзікай прыроды ў вандроўку па балоце Мох. Па дарозе цалкам магчыма сустрэць казуль, лася, зайцаў. Кася паказвае кузні дзятлаў, старадаўнюю, з пасляваенных часоў, пастку на ваўкоў, каляіны, утвораныя дзікамі і роўненька падстрыжаныя ласямі кроны дрэўцаў. Таксама Кася расказвае пра шматлікія "чырванакніжныя" і не толькі расліны, грыбы. Па дарозе ў сезон можна збіраць баравікі, чарніцы, журавіны. У праграме нават купанне ў азяраўках - балотных азёрах з чыстай вадой. Яшчэ на адных азяраўках, зарослых, можна пахадзіць па дрыгве, пакалыхацца. Па дарозе Кася навучыць і пакажа, як арыентавацца на мясцовасці і не заблукаць, а таксама як выбрацца з багны, калі туды правалішся.

 

Кантакт: +375295705292, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

xr Hhhs1tcU

 

Уладзімір Жабёнак ладзіць экскурсіі для птушкароў. Некаторыя цікавыя віды можна назіраць проста каля яго аграэкасядзібы: у дуплянках гняздуюць штогод вялікія савукі, з сакавіка па жнівень на гарод прыходзяць пахарчавацца сем’і жураўлёў, у ваколіцах ёсць шанец пабачыць чорнага бусла, недалёка жывуць шэрыя кугакаўкі - Уладзімір можа зладзіць начны тур на соў. Зараз ён з калегамі распрацоўвае маршрут па балоце Мох з вёскі Пераброддзе ў сваю аграэкасядзібу, а таксама маршрут вакол Ельні з наведваннем музеяў і аграэкасядзіб, каб і Ельню паглядзець з усіх бакоў, і гістарычныя мясціны вакол балота.

 

А яшчэ Уладзімір вырошчвае вельмі смачныя памідоры і запрашае ў гастратур з сярэдзіны жніўня да кастрычніка.

 

Кантакт: araty.by.

 

e8b093b40b5c37a579508c4bb6bfe17a

 

Галіна Урбановіч - дасведчаны педагог, пасля яе экскурсій у школьнікаў гараць вочкі. Яна запрашае групы з дзеткамі на экскурсію па экасцяжыне Ельні. У праграме - эксперыменты з драпежнай раслінай расянкай, гукі рэдкіх птушак, агляд балотных бансаі, а напрыканцы - віктарына з падарункамі. Гэта балотныя сувеніры, зробленыя рукамі самой Галіны (яна яшчэ і майстрыца). З сярэдзіны жніўня па кастрычнік Галіна запрашае паглядзець на вялікія групы жураўлёў, што злятаюцца на Ельню перад захадам сонца. Ёсць у Галіны з сынам Сяргеем і свая аграэкасядзіба "Каля вадаспада". Сяргей пакажа турыстам сам знакаміты вадаспад, падвясны мост праз раку Вяту, правядзе птушыную экскурсію. А калі вы хочаце запрасіць на Ельню замежных гасцей, вам дакладна да Галіны: яна атэставаны гід-перакладчык з англійскай мовы.

 

Кантакт: +375296632125, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

S7yMcsZXgZA

 

Валер Кавалёнак паказвае Ельню з паўднёвага боку. Спачатку турыстаў запрашаюць у вёсачку Германавічы, дзе ёсць экалагічны клас. Там можна пазнаёміцца з гісторыяй Ельні, паглядзець вялікую калекцыю лямцавых птушак. Валер Кавалёнак - птушкар, на экскурсіях шмат расказвае пра птушак, але таксама і пра іншых жывёл, пра расліны, пра біятопы і тое, як яны змяняюцца. Маршрут экскурсіі - не па кладках, а па спецыяльных сцяжынках у моху, якія ідуць па коле, што дазваляе паглядзець больш розных месцаў. Звычайная працягласць - 6-7 кіламетраў, але пры жаданні экскурсію можна павялічыць у 2-3 разы. У канцы экасцяжыны ёсць вышка для назірання за птушкам. Тыдзень таму з яе бачылі арлана-белахвоста, на мінулых выходных - чорнага бусла. Ёсць азёры, дзе можна паглядзець гагачоў, але толькі ў негнездавы перыяд, каб не турбаваць гэтых рэдкіх птушак на гняздзе.

 

Кантакт: +375299635669, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

sLH0vaOQ8IQ

 

Максім Доўгун запрашае на групавыя і індывідуальныя экскурсіі з аглядам Ельні і яе ўнутраных азёр. Ты паглыбішся ў атмасферу спакойнай медытацыі і зможаш шырока расправіць плечы, удыхнуўшы найчысцейшае паветра і дурманлівы пах багуну. Пра сам багун і многія іншыя расліны балота даведаешся шмат цікавага! Калі пашчасціць, падчас экскурсіі зможаш пабачыць шэрага жураўля, вялікую коўру, леляка, шэрую кугакаўку і нават гагача - сімвал Ельні.

 

Кантакт: +375333332236, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

197989859 3896392523791232 2328998888099171296 n

 

Акрамя прыватных гідаў, пазнаёміцца з мясцовымі балотамі можна і на экскурсіях заказніка "Ельня". Дырэктар заказніка Іван Барок праводзіць навукова-папулярныя экскурсіі на балотаступах, ладзіць назіранне за жураўлямі з інтэрпрэтацыяй іх жыцця, паводзінаў з выкарыстаннем добрай оптыкі. Падчас экскурсій ён расказвае пра праблемы захавання рэдкіх мясцін, праблемы палявання, пра валанцёрскі рух па захаванні балота, пра гістарычныя моманты, звязаныя з канкрэтнай тэрыторыяй: у Івана сабрана шмат расказаў мясцовых жыхароў. Турысты даведаюцца пра біятэхнію, пабачаць штучныя гнёзды соў, даведаюцца, як і для чаго яны робяцца, а таксама навучацца "чытаць" сляды звяроў.

 

Кантакт: +375215252477, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.фэйсбук, інстаграм.

 

6ia Z D30bY

 

Выбірайма персанальнага гіда - і ў незабыўную вандроўку!