Пра праект
Тэрмін рэалізацыі праекта: 36 месяцаў (з 1 мая 2019 года па 30 красавіка 2022 года).
Партнёры праекта: Міёрскі раённы выканаўчы камітэт, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", Латвійскі сельскі форум.
Донар: Еўрапейскі саюз.
Асноўная мэта праекта: стварэнне дзеючага механізма рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, пабудаванага на партнёрстве мясцовай улады і структур грамадзянскай супольнасці, і практычная рэалізацыя гэтай мадэлі з арыентацыяй на развіццё ініцыятывы і адказнасці мясцовага грамадства, падтрымку біялагічнай і культурнай разнастайнасці, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і "зялёнай" эканомікі.
Задачы праекта:
- павышэнне актыўнасці і пашырэнне ўключэння насельніцтва Міёрскага раёна ў працу па захаванні ўнікальнага прыроднага патэнцыялу раёна праз развіццё культурнага і крэатыўнага сектара;
- узмацненне патэнцыялу мясцовых органаў улады і кіравання ў галіне ўстойлівага партысіпатыўнага развіцця тэрыторыі раёна;
- павышэнне ўзроўню развіцця сацыяльнай інфраструктуры і малога бізнесу ў раёне.
Асноўныя кампаненты праекта:
- фарміраванне інстытуцыйных асноў рэалізацыі партысіпатыўнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна праз падрыхтоўку дакумента стратэгіі, стварэнне Грамадскага савета па яе рэалізацыі, тэматычных і тэрытарыяльных працоўных груп і Агенцтва мясцовага развіцця;
- правядзенне інфармацыйнай і адукацыйнай работы з мясцовымі органамі ўлады па тэматыцы мясцовага развіцця з выкарыстаннем вопыту краін Еўрапейскага саюза;
- рэалізацыя брэндынгавай кампаніі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", у тым ліку распрацоўка брэнда раёна, брэндзіраванне прадукцыі і паслуг, правядзенне аднайменных святаў;
- развіццё базавай інфраструктуры, сацыяльных і экалагічных аб'ектаў, у тым ліку стварэнне спартыўных пляцовак, кемпінгаў, назіральных вышак, падаўжэнне драўлянага насцілу экалагічнай сцежкі, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку, мадэрнізацыя паслуг і інфраструктуры сістэмы аховы здароўя і іншае;
- падтрымка грамадскай і прадпрымальніцкай актыўнасці насельніцтва праз фінансавую дапамогу для рэалізацыі дзесяці мясцовых ініцыятыў.
Усе кампаненты праекта будуць аб'яднаны з дапамогай агульнай Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, дзякуючы чаму чакаецца пазітыўны сінэргетычны эфект.