Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт з’яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Міёрскага раёна. Ажыццяўляе кіраўніцтва эканомікай, рыначнымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі, арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.
Праца Міёрскага раённага выканаўчага камітэта вядзецца ў супрацы з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб’яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.
Адрас: Беларусь, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17
Тэл.: + 375 2152 5 18 44, + 375 2152 5 19 72 (тэл./факс)
e-mail: mioryrec2@vitebsk.by