Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”
Латвійскі Сельскі Форум (LLF)
Латвійскі Сельскі Форум зарэгістраваны ў 2005 годзе. Ён аб’ядноўвае сельскія недзяржаўныя арганізацыі з мэтай:
- садзейнічання ўстойліваму развіццю сельскіх тэрыторый Латвіі;
- умацавання грамадзянскай супольнасці, заахвочвання мясцовых ініцыятываў і супрацоўніцтва;
- прадстаўлення інтарэсаў сельскага насельніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях;
- супрацоўніцтва з урадам, муніцыпалітэтамі, недзяржаўнымі арганізацыямі (НДА), прадстаўнікамі бізнеса і іншымі ўстановамі.
Асноўнымі відамі дзейнасці Латвійскага Сельскага Форума з’яўляюцца:
- развіццё сеткі супрацоўніцтва НДА;
- тлумачальная і адукацыйная дзейнасць для актывізацыі мясцовых ініцыятываў;
- умацаванне пазіцыі LLF у дыялоге паміж палітыкамі і арганізацыямі;
- праца ў якасці прадстаўніка ў дыялоге з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Латвіі;
- удзел у ацэнцы стратэгій мясцовых дзеянняў;
- удзел у працоўнай групе па развіццю дзяржаўнай сельскай сеткі;
- праца ў якасці дарадцы па падтрымцы Еўрапейскага рыбалоўства ў Латвіі;
- прадстаўленне інтарэсаў сельскіх НДА у савеце грамадзянскай супольнасці;
- удзел у якасці члена мемарандума паміж латвійскімі НДА і Саветам Кабінета міністраў Латвіі.
Адрас: Latvia, LV-1050, Rīga, Kalēju iela 57-8
Тэл.: + 371 28855427
e-mail: laukuforums@gmail.com