Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ)
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Місія арганізацыі - захаваць птушак і біяразнастайнасць дзікай прыроды, аб’ядноўваючы дзеля гэтага людзей. Бачанне АПБ у тым, што людзі разумеюць, шануюць дзікую прыроду і жывуць у гармоніі з ёй.
АПБ заснаваная ў 1998 годзе. Сёння гэта найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі. АПБ - гэта больш за 2500 сябраў, 25000 валанцёраў і прыхільнікаў, больш за 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. З 2005 года арганізацыя стала нацыянальным партнёрам глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі "BirdLife International", у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны.
Кароткі агляд працы АПБ:
- больш за 50 паспяховых прыродаахоўных праектаў;
- больш за 16 000 га асушаных тарфянікаў забалочана паўторна;
- 53 тэрыторыям нададзены статус тэрыторый, важных для птушак (ТВП);
- 76 % плошчы ўсіх ТВП ўваходзіць у склад беларускіх ААПТ і ахоўваецца на дзяржаўным узроўні;
- падрыхтаваныя і перададзеныя ўладам сотні ахоўных пашпартоў і прыродаахоўных абавязацельстваў для месцапражыванняў "чырвонакніжных" відаў, рэдкіх і тыповых біятопаў;
- пастаянная праца па вывучэнні, маніторынгу, захаванні папуляцый вялікага арляца, вяртлявай чаротаўкі, дубальта, кумжы і атлантычнага ласося, іншых відаў;
- плённае супрацоўніцтва з Мінпрыроды, Мінлясгасам, НБРБ, НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі;
- створаны першы грамадскі прыродны рэзерват на Тураўскім балонні;
- больш за 30 000 удзельнікаў акцый і кампаній АПБ па ўсёй краіне штогод;
- …і многае іншае!
Каб захаваць дзікую прыроду Беларусі, вы можаце далучыцца да арганізацыі, стаўшы сябрам АПБ, удзельнічаць у валанцёрскіх акцыях АПБ або пералічыць ахвяраванне на ахову дзікай прыроды.
Сачыць за навінамі АПБ можна тут:
- ptushki.org
- vk.com/ptushki
- instagram.com/apb_birdlife_belarus
- ok.ru/ptushki
- facebook.com/APB.BirdLife.Belarus/
- twitter.com/ptushki
- t.me/ptushki
- ютуб-канал АПБ
Адрас: п.с. 306, 220050, г. Мінск
Тэл.: + 375 17 348 76 13, + 375 29 223 06 13, + 375 29 101 68 87
e-mail: info@ptushki.org