"Зялёная" інфраструктура

У працэсе рэалізацыі праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" выкананы мерапрыемствы па будаўніцтве турыстычнай інфраструктуры на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня".

 

сжат

 

Будаўніцтва драўлянага насцілу да ўжо наяўнай экалагічнай сцежкі "Азяраўкі-Ельня" дазволіла не толькі павялічыць колькасць турыстаў (паколькі падчас міжсезоння і ў перыяд дажджоў падыход да экасцяжыны быў цяжкім і небяспечным), але і ахапіць маламабільную групу насельніцтва. Агульная працягласць насцілу цяпер складае 2,5 км, з іх больш за 1 км абсталявана ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён".

 

изображение viber 2021 03 31 14 18 022

 

Дзве 10-метровыя металічныя назіральныя вышкі ўстаноўлены на двух самых папулярных маршрутах (в. Сухавержа - воз. Курганістае, экалагічная сцежка "Азяраўкі-Ельня"), у месцах масавага пралёту птушак. Яны даюць магчымасць прыцягнуць у раён турыстаў-птушкароў, у тым ліку і з іншых краін. Вышкі - гэта цудоўнае месца, адкуль можна разгледзець розныя этапы развіцця балота, паназіраць за птушкамі, якія жывуць на балоце, і проста палюбавацца дзівосным ландшафтам.

 

MyCollages 3 1

 

Таксама ў рамках праекта ўладкаваныя два месцы для кемпінгу з вогнішчам, сталамі для пікніка, туалетамі, інфармацыйнымі стэндамі. Месцы, як і вышкі, абсталяваны на двух папулярных маршрутах (в. Сухавержа - воз. Курганістае, экалагічная сцежка "Азяраўкі-Ельня"), што дазваляе выконваць прававы рэжым заказніка і дае магчымасць турыстам спыняцца на больш працяглы тэрмін.

 

Оборудование места для кемпинга на болоте Ельня навес кострище туалет мусорные контейнеры

 

Выкананне гэтых мерапрыемстваў праекта спрыяе развіццю турыстычнага патэнцыялу заказніка "Ельня" і рэгіёна ў цэлым.