Здаровы лад жыцця
У рамках рэалізацыі праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для здаровага ладу жыцця жыхароў Міёрскага раёна.
Гэтыя мерапрыемствы аб'яднаны ў кампанент "Здаровы лад жыцця", які ўключае ў сябе:
- капітальны рамонт падлогі ў спартыўнай зале ДУ "ФСК "Міёры" ў г. Міёры;
- устаноўку брыля над глядацкай трыбунай на стадыёне ДУ "ФСК "Міёры" ў г. Міёры;
-
устаноўку глядацкіх трыбун з навесамі каля поля для гульні ў міні-футбол і пляцоўкі для гульні ў пляжны валейбол ДУ "ФСК "Міёры" ў г. Міёры;
- устаноўку дзвюх спартыўных пляцовак для варкаўта з вулічнымі трэнажорамі і навесамі над імі ў аг. Язна і Узмёны;
-
набыццё спартыўнага інвентару;
-
арганізацыю і правядзенне спартыўных мерапрыемстваў.
Спадзяемся, што новыя і мадэрнізаваныя аб'екты спартыўнай інфраструктуры будуць спрыяць павышэнню якасці жыцця мясцовага насельніцтва.