Супольнасць і прырода

 

На тэрыторыі Міёрскага раёна знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс - балота Ельня. Каштоўны ён тым, што з'яўляецца помнікам далёкай ледавіковай эпохі і найстарэйшым прыродным аб'ектам Беларусі. Паколькі ўздзеянне чалавека на яго было мінімальным, тут захаваліся ўнікальныя віды раслін і жывёл, а таксама сфармаваліся буйныя тарфяныя паклады. Адзначаецца і высокая прыродная значнасць гэтага аб'екта на міжнародным узроўні. Ельня мае статус Рамсарскага ўгоддзя, з’яўляецца ключавой арніталагічнай і батанічнай тэрыторыяй міжнароднага значэння.

 

V1VPW2nxqos

 

Некалі гэта быў адзін з найбуйнейшых журавіннікаў у Еўропе. Штогод магчымыя аб'ёмы ўраджаю журавінаў навукоўцы ацэньваюць у некалькі мільёнаў даляраў. Расліны пацярпелі падчас пажараў у 2000-х гадах, але плантацыі гэтай культуры паступова аднаўляюцца. Пры правільным пазіцыянаванні і прасоўванні заказнік "Ельня" здольны стаць цэнтрам міжнароднага экалагічнага і навуковага турызму.

 

pB2wX 6SCJE

 

Для мясцовых жыхароў на працягу соцень гадоў балота Ельня з'яўляецца "карміцелем". Па запасах балотных журавінаў верхавое балота Ельня першае ў Рэспубліцы Беларусь. Ягаду ахвотна збіраюць прыезджыя людзі, а для многіх мясцовых жыхароў нарыхтоўка журавінаў - галоўная крыніца папаўнення сямейнага бюджэту. Таксама на тэрыторыі Ельні шмат балотных азёр, у якіх можна купацца і лавіць рыбу. Але бяздумнае чалавечае стаўленне і наўмысная шкода робяць Ельню сметнікам.

 

U7jLp t kHs

 

Нажаль, безадказныя рыбакі, ягаднікі і турысты пакідаюць за сабой смецце па ўсёй тэрыторыі балота: пластыкавыя бутэлькі, самаробныя камбайны, шкляныя бутэлькі (прычына пажараў на балоце), рэшткі адзення і рознае бытавое смецце.

 

За апошнія гады праходзіла шмат розных валанцёрскіх кампаній па прыборцы смецця, але да гэтага часу праблема на балоце Ельня вельмі актуальная.

 

eL2iFmR1bTE

 

Так, у 2019 - 2020 гг. ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" праведзены чатыры валанцёрскія лагеры:

 

15-19 жніўня 2019 г. - палявы лагер па рамонце плацін. За пяць дзён валанцёры адрамантавалі 6 плацін, пабудаваных для аднаўлення гідралагічнага рэжыму балота.

 

7-8 верасня 2019 г. - валанцёрскі лагер па прыборцы смецця на балоце Ельня. Дзякуючы працы валанцёраў на паўвостраве "Капец" сабралі 35 мяшкоў смецця і кучу металалому, на "Чорнай прыстані" 4 мяшкі, на паўднёвым беразе Ельні 8 мяшкоў і 3 мяшкі набралі па дарозе да лакацый. Усяго - каля 50 мяшкоў смецця.

 

19-20 кастрычніка 2019 г. - падводная прыборка возера Блізкае з аквалангістамі. Дайверы шукалі смецце пад вадой, астатнія ўдзельнікі абышлі па крузе возера і прыбралі некалькі рыбалоўных стаянак, на якіх было бытавое смецце, урастаючае ў мох. Усяго змаглі сабраць 7 мяшкоў смецця.

 

11-19 верасня 2020 г. - валанцёрскі летнік па рамонце плацін. 38 валанцёраў пачынілі 12 плацін на Ельні, каб балота не перасыхала.