Конкурс мясцовых ініцыятыў

Адной з мэтаў праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" з'яўляецца павышэнне актыўнасці насельніцтва ў працы па захаванні унікальнага прыроднага патэнцыялу раёна праз развіццё культурнага і крэатыўнага сектара, а таксама павышэнне ўзроўню развіцця сацыяльнай інфраструктуры і малога бізнэсу ў раёне. Для дасягнення пастаўленых мэтаў, адным з накірункаў дзейнасці ў рамках праекта стане падтрымка рэалізацыі мясцовых ініцыятыў.

 

Падтрымка грамадскай і прадпрымальніцкай актыўнасці насельніцтва (дзейнасці грамадскіх арганізацый і агратурыстычных сядзібаў, малога бізнэсу), а таксама сельсаветаў раёна праз дапамогу ў рэалізацыі мясцовых ініцыятыў дазволіць выявіць і падтрымаць невялікія мясцовыя ініцыятывы, якія набудуць вопыт рэалізацыі сваіх ідэй у інтарэсах усяго грамадства.

 

У рамках Праекта абвешчаны конкурс мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае выкарыстанне рэсурсаў, удзел грамадскасці, развіццё "зялёнай" эканомікі, развіццё інфраструктуры населеных пунктаў, правядзенне мясцовых святаў, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё турызму, аграэкатурызму, малога і сярэдняга бізнесу.

 

Уся неабходная інфармацыя аб конкурсе змешчана па спасылках:

У Вас ужо ёсць ідэя, якая можа палепшыць жыццё насельніцтва раёна, вырашыць сацыяльную праблему, палепшыць экалагічную сітуацыю? Запрашаем прыняць удзел у конкурсе мясцовых ініцыятыў!

 

 

Іншыя матэрыялы па тэме: