Ініцыятыва "Выкарыстанне мясцовага патэнцыялу як галоўнага рэсурсу для стварэння ўнікальнай турыстычнай прапановы" (Паўлоўская Галіна Уладзіміраўна, гаспадыня аграэкасядзібы "Мацейкава сяліба", в. Пераброддзе, Міёрскі раён)

Асноўная ідэя: павышэнне турыстычнай прывабнасці тэрыторыі Перабродскага сельсавета шляхам захавання і папулярызацыі мясцовай культурнай і прыроднай спадчыны.

У рэалізацыі ініцыятывы ўзяло ўдзел больш за 70 чалавек; распрацавана і ажыццёўлена інавацыйная праграма тураў выхаднога дня "На вёску да бабулі"; выраблена і ўстаноўлена 2 інфармацыйныя шчыты, 3 інфармацыйныя таблічкі, 3 ўказальнікі, закуплена 3 смеццевыя кантэйнеры і 2 біяпрыбіральні; выраблена і распаўсюджана карта-даведнік па турыстычных маршрутах (200 асобнікаў); праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Перабродскага сельсавета сіламі мясцовых жыхароў; распрацавана і ажыццёўлена пілотная інавацыйная праграма летняй сямейнай школы "Вясёлка рамёстваў"; падрыхтавана і праведзена свята "Перабродская зорка".

IMG 20210522 123854 Копировать