Ініцыятыва "Пашырэнне магчымасцяў самазанятасці насельніцтва Павяцкага сельскага савета Міёрскага раёна з дапамогай развіцця садаводчай дзейнасці" (сялянская (фермерская) гаспадарка "Дэмскі сад", в. Дэмскія, Міёрскі раён)

Асноўная ідэя: павышэнне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў сельскай гаспадарцы праз пашырэнне дзейнасці сялянскай (фермерскай) гаспадаркі і папулярызацыю развіцця садаводства, як у прадпрымальніцкіх мэтах, так і ў асабістых падсобных гаспадарках.

У рамках рэалізацыі ініцыятывы пашырана дзейнасць сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, закладзена плантацыя дурніц на 1 га; створаны 2 працоўныя месцы на пастаяннай аснове, а таксама створана магчымасць сезоннай падпрацоўкі для 2 чалавек; праведзена 2 інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы для 10 чалавек па тэме садоўніцкай дзейнасці, самазанятасці ў гэтай сферы; праведзены цыкл семінараў для 20 чалавек на базе СФГ; удзельнікі атрымалі веды і практычныя навыкі ў галіне садаводства.