Апошнія навіны
Прэс-рэлізы
Нашы кантакты
Пра праект
Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" рэалізуецца на тэрыторыі Міёрскага раёна Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза з мая 2019 года.
Агульная мэта праекта: стварэнне дзейнага механізму рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, пабудаванага на партнёрстве мясцовай улады і структур грамадзянскай супольнасці, і практычная рэалізацыя гэтай мадэлі з арыентацыяй на развіццё ініцыятывы і адказнасці мясцовага грамадства, патрымку біялагічнай і культурнай разнастайнасці, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і "зялёнай" эканомікі.
Тэрмін рэалізацыі праекта: 36 месяцаў.